санаторий

«Не разумею, чаму ён у першай катэгорыі: Беларуска паскардзілася на ежу ў санаторыі «Энергетык»

23.01.2026 05:00 Санаторый «Энергетык». Источник фото

Беларуска выклала відэа ў TikTok, у якім паскардзілася на ежу ў вядомым санаторыі. У ім калісьці абяцалі правесці мадэрнізацыю і палепшыць харчаванне.
Читайте BGmedia в:

Беларуска Святлана наведала санаторый «Энергетык» са сваім дзіцём і засталася незадаволеная сервісам. На яе меркаванне, само месца зусім не адпавядае «першай катэгорыі», і не мусіць быць такім дарагім.

Чытайце таксама: Вяртанне ў СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам

«Энергетык» месціцца у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Ён лічыцца адным з вядучых санаторыяў краіны.

Сярод асноўных прэтэнзій да месца беларуска вылучыла стаўленне да наведвальнікаў, а таксама якасць ежы. Апошняй жанчына прысвяціла цэлы ролік, у якім паказала, чым у санаторыі кормяць беларусаў. Відэа атрымала шмат праглядаў і падабаек (1813 на 22.01.2025) за некалькі дзён.

Многія падтрымалі жанчыну ў каментарах, хаця сярод карыстальнікаў сустрэліся і тыя, хто не пагадзіўся з яе прэтэнзіямі. Пазней ролік па невядомых прычынах быў выдалены.

Што беларуске не спадабалася ў ежы

У сваім роліку Святлана паказала, як выглядаюць розныя стравы, што даюць наведвальнікам. На першым кадры — салат, які беларуска назвала «блявотным»: «На відэа ён выглядае прыстойна, а ў жыцці нашмат горш», — адзначае аўтарка відэа.

больничная еда
Ежа ў санаторыі. Скрыншот з выдаленага відэа ў TikTok

Жанчына таксама заўважыла валасы ў двух стравах: у грэчцы з катлетай і таматам, а таксама ў кашы з мясам (другое і трэцяе фота ў калажы BGmedia).

Па словах Святланы, салаты у санаторыі часта падаюць з сапсаванай гародніны, якая мае цьмяны колер і непрыемны пах. «А многія прыязджаюць сюды за шалёныя грошы», — сцвярджае яна.

Колькі каштуюць паслугі ў санаторыі

BGmedia вывучыла кошты паслуг у санаторыі на афіцыйным сайце. Паводле апублікаванай інфармацыі, пуцёўка з комплексам медыцынскіх паслуг у аднамесным нумары каштуе ад 156 да 171 бел. рубля за дзень. Бронь у доме сямейнага тыпа абыходзіцца даражэй — ад 175 да 216 бел. рублёў за дзень. У кошт пуцёўкі ўваходзяць медыцынскія працэдуры, харчаванне і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Калі параўноўваць з коштамі іншых санаторыяў, «Энергетык» па паслугах даражэйшы за «Брэстаграздраўніцу», дзе кошты за дзень вар’ююцца ад 97 да 150 бел. руб. за суткі.

Як чыноўнікі адрэагавалі на крытыку

Беларусы не ўпершыню скардзіліся на якасць ежы ў «Энергетыку» і выкладалі адпаведныя відэа ў TikTok. Пасля рэзанансу ў кастрычніку мінулага года newgrodno.by узялі каментар у Анатоля Ганчара, начальніка Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, каб даведацца пра якасць харчавання ў санаторыі, а таксама пра стаўленне да крытыкі пацыентаў.

Анатоль паведаміў, што ўстанова праходзіць капітальную мадэрнізацыю: рэканструюецца харчблок, абнаўляюцца інжынерныя сеткі, тэхналагічнае абсталяванне і мэбля. Пасля заканчэння работ у санаторыі адкрыюцца новыя абедзенные залы, будзе ўведзена сезоннае меню і пашыраны асартымент страў, у тым ліку вегетарыянскіх і дыетычных.

Адзначаецца, што цяперашняе харчаванне арганізавана на базе былой школы ў пасёлку Рось, а крытыку ў сацсетках пра паданую ежу ў санаторыі ўспрымаюць як асабісты досвед наведвальнікаў і лічаць, што меркаванні могуць быць рознымі.

Чытайце таксама: «Не пусцілі ў санаторый ў прызначаны час». Разабраліся, хто вінаваты

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: