Беларуска Ксенія пад нікам @ksu_smm3 апублікавала відэа, на якім параўнала кошты ў двух вядомых беларускіх крамах — «Грошыку» і «Еўраопце». Вынікі моцна здзівілі жанчыну. Многія беларусы ў каментарах падкрэслілі, што розніца ў коштах каласальная.
Чытайце таксама: «Курица по 4,85 и булка за копейки». Беларуска нашла буклет «Санты» за 2017-й
У роліку Ксенія адзначае, што раней ніколі не звяртала ўвагу на розніцу ў коштах: «Я заўсёды лічыла, што кошты ў двух крамах плюс-мінус аднолькавыя, таму што гэта ўсё ТАА “Еўраторг”. А самыя танныя прадукты ў краме Хіт». Жанчыне трэба было набыць прадукты ў двух крамах, і ў выніку яна іх параўнала.
@ksu_smm3Что по ценам в Беларуси?♬ оригинальный звук — Ксения SMM
Вынікі параўнання
За тую ж колькасць аналагічных прадуктах жанчына аддала ў «Грошыку» 59 бел. руб., а ў «Еўраопце» — 68 бел. руб., але без уліку некаторых пазіцый, якія Ксенія не змагла адшукаць у другой краме.
Самая вялікая розніца апынулася ў каўбасе-сервелату з цяляціны: за адзін кілаграм калбасы ў «Грошыку» выйшла 17.89 бел. руб., а ў «Еўраопце» — 24.33, то бок амаль на 7 руб. больш.

Сума за жавальныя цукеркі-пласцінкі «Тофиго» ў «Грошыку» склала 15.99 рублёў за кілаграм, у той час, як у «Еўаропце» яна налічвае 19.99.

Звяртае ўвагу Ксенія і на розніцу ў кошце за аліўкі «Iberica»: яна аддала за іх 4.39 у першай краме, і 5.49 у другой. Пытанне выклікала і розніца ў макаронах «Щебекинских»: яны каштавалі 2.89 у «Грошыку» і 3.49 у «Еўраопце».

Што беларусы думаюць пра сітуацыю
У каментарах пад відэа беларускія карыстальнікі ў TikTok пацвердзілі, што заўважаюць такую ж розніцу ў коштах двух крамаў. Многія адзначаюць, што «Еўраопт» за апошні час стаў вельмі дарагім для іх, таму яны шукаюць яму аналагі з аптовымі коштамі.
- «Я таксама ўжо даўно ў “Еўраопце” даўно не закупляюся… Грошык і Маяк мае фаварыты. Калі захацелася па —багатаму, то “Карона” ці “Грын”!».
- «»Еўраопт» стаў самай дарагой крамай».
- «Грошык самы топ, усюды будзе даражэй».
- «Зайшла ў “Еўраопт” і ўразілася. Тавары ў краме бакалея побач з домам танней нашмат. А лічыцца таннай крамай. Вядома выбару больш, чым у найбліжэйшай, але? Падобна нам задурылі галаву, што там нізкія кошты, прыручылі людзей хадзіць туды. А потым кошты задралі».
Чытайце таксама: «З маёй пенсіяй зусім не да рыбы»: Беларусаў шакавалі кошты на фарэль у «Санце»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: